| Вугоршчына |
[Dec. 7th, 2007|10:02 pm] |
...на выездзе з Братыславы не знаходзім добрае пазіцыі, становімся на прамым адрэзку дарогі, гатовімся завіснуць. Але наш аўтастопны Бог спыняе нам першую ж фуру, якая й забірае нас да вугорскага гораду Татабаня, што ў 70 км ад Будапешту. Кіроўца - славак родам з-пад мяжы украіна-польска-славацкае мяжы, а таму паразумеліся мы без праблемаў. Мяжа нагадала мне беларуска-расейскую з пункту гледжаньня поўнае адсутнасьці праверкі. Мы нават нікому не паказвалі дакументаў. Проста прайшлі пешкі 500 м, знову падселі да нашага славака й... ( Welcom Magyarorszag! ) |
|
|
| Прага |
[Nov. 4th, 2007|09:32 am] |

пачалася нашая вандроўка ў Сербію. Першы прыпынак у ( Празе ) |
|
|
| Заходняя Украіна - Малдова 4.04-15.04.07 |
[May. 18th, 2007|01:08 pm] |
|
"...Мы - молдаване - поём и танцуем, Если в стаканах играет вино, Ты приходи, мы тебя поцелуем, Любишь ты нас, или нет, - всё равно..." Zdob Si Zdub "Tabara noastra"
Усё пачалося ў 14 год. Калі аднойчы на салігорскім рынку я набыў касэту "Запрещённых барабанщиков". Думаю кожны памятае тыя пірацкія касэты з запісамі розных гуртоў на розных баках. На другім баку т о й касэты аказаліся Zdob Si Zdub. Так пачалося маё захапленне гэтым гуртом, якое праз 6 год перарасло ў жаданне наведаць Малдову - край, які й падарыў сьвету гэты выдатны калектыў. Адегласьць ад Ўроцлава да Кішынёва - 1246 км, за адзін дзень ня праедзеш. Тым больш хацелася наведаць Заходнюю Украіну. Hospitalityclub упісаў мяне ва Львоў, Чэрнаўцы й Кішынёў. Вялікдзень падарыў 14 вольных дзён. Заставалася толькі сабраць заплечнік... ( далей - болей ) |
|
|
| (no subject) |
[Mar. 27th, 2007|09:22 pm] |
толькі шо выпадкова ўзгадаў, што роўна год таму я выйшаў пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкныянаваным мітынгу. памятаю, што год таму вельмі хацелася зьмяніць вопратку, паслухаць навін й музыкі. з Акрэсціна засталіся добрыя знаёмыя й шмат успамінаў (сцэна, мандавошка, радыё Акрэсьціна, кракадзіл...). пасьля леташніх падзеяў жыццё маё зьмянілася. зараз я тут, далёка ад Бацькаўшчыны. але ж, усё што з намі адбываецца да лепшага) |
|
|
| (no subject) |
[Mar. 24th, 2007|01:03 am] |
21 сакавіка - міжнародны Дзень барацьбы з расізмам. і шо б Вы думалі? у гэты дзень, ва Ўроцлаве, у гістарычным цэнтры горада, на плошчы Рынек, праходзіла нацысцкая дэманстрацыя. такая бля дэмакратыя. арганізатарамі была партыя Narodowe Odrodzenie Polski (Народнае Адраджэнне Польшчы), польскія саратнікі ўсялякіх РНЕ й СлавянкихСоюзов. але ж гэтага не маглі проста так пакінуць шматлікія ўроцлаўскія анархісты, панкі й проста разумныя людзі. было вырашана зрабіць контрманіфестацыю. адна праблемка: NOP мітынг дазволілі,а нам - не. калі быць дакладным, то арганізатары нават й не прасілі дазволу. што само сабой зразумела: ну ня могуць перакананыя анархісты прасіць нейкага там дазволу ў так ненавідзімай імі сістэмы. таму са усіх сквотаў Ўроцлава і другіх польскіх гарадоў пачалі сьцягвацца у гадзіну Ч альтэрнатыўшчыкі ўсіх масьцей на другую частку той жа самай плошчы Рынек. ну і я таксама, ня мог не наведаць недазволенай дэмастрацыі. што ня кажы, але жаданне барацьбы з сістэмай так проста не праходзіць. была толькі адно маленькае адрозненьне ад Беларусі: у нас, звычайна калі забіраюць з такіх недазволеных дэманстрацый, даюць пару-тройку сутак, каб перасядзець рэвалюцыйны задор да й проста падумаць над жыццём, ці пабіваюць. тут жа, мне ў такім выпадку пагражала дэпартацыя. таму ісьці мы вырашылі дакладна. і вось мы, цэлых 6 чалавек, далучыліся да антыфашысцкага падполля Польшчы. на контрманіфестацыю прыйшло каля 100 чалавек, а на дэманстрацыю NOP - каля 350, а можа нават й 400. асобна хачу распавесьці пра арганізацыю ўсяго мерапрыемства. яе па-просту ня было. а як жа магло быць іначай, калі арганізатры анархісты? але ж на здзіўленне ўсе прайшло вельмі цікава. нашай задачай было паказаць абсурднасьць расізму ў нашыя дні. таму мы шлі з барабанамі, лялькамі, свісткамі, балёнікамі й нават пугаламі. рабілі максіммумм шума. і каб ня крыхі кшталту "хэй-хэй, хэй-а, антыфа" ці "хіп-хоп, еб*ць NOP", можна было падумаць што гэта нейкі дзіўны парад. калі две калены - мы і NOP - рушылі насустрач адно аднаму, паміж намі каменным мурам сталі спецпадразьдзяленні паляцкай паліцыі. і пачалі нас адцясьняць з плошчы. бо нам было ня дазволена мітынгаваць. бо ня было ў нас дазволу. прычым адцясьняюць як у нас: па-просту топчуць. але ужо адцясніўшы нас на суседні пляц Сольны, паліцыя па-просту замкнула свае шчыты, ня даючы праходу. чым тут жа й скарысталіся анархісты : шчыты былі імгненна залепленыя налепкамі й замаляваныя маркерамі. у нас такое ня пракаціць. пашкадаваў, шо ня ўзяў з сабой яек. было б прыкольна заехаць у лысую башку яйкам. пастаяўшы яшчэ трохі ўсе пачалі арганізавана разыходзіцца. прыйшла навіна пра затрыманага з нашага боку хлопца з Торуня. крыху пазней па радыё паведамілі пра двух затрыманых. але ж усе_ткі канцоўка была змазана. калі вялікая група антыфа ўжо адышла досыць далёка ад месца дзеянняў, ёй на вочы выпадкова трапіўся мінак_фанат Шлёнска (мясцовы аналаг нашых дынамаў_спартакоў_і г.д.). і вось ужо каля 7 антыфашыстаў малоцяць беднага чувака. да й малоцяць так, шо чэл так і застаўся ляжаць на асфальце. называецца: фашысты_антыфашысты - знайдзі 10 адрозьненьняў! пасьля быў прыкольны анархаканцэрт на сквоце, падчас якога ўпершыню выступілі нашыя сябры: беларуска_польскі праект Miod. добры дзень 21 сакавіка. палякі лічаць яго першым днём Вясны
а тутака трохі фотак з дэманстрацыі: http://miasta.gazeta.pl/wroclaw/51,35751,4004639.html?i=0 |
|
|
| сьнег выпаў!!! |
[Jan. 24th, 2007|07:02 am] |
| [ | music |
| | t-trider_-_bassword_check_mix | ] | нарэшце! сёння прачнуўся й адчуў сябе дзіцём калі зазірнуў у вакно. цуд! сьнег. ўсё белае. і ён, гэты капіталістычны сьнег, зусім як наш. зусім як ў дзяцінстве. Божа, дзякуй! няўжо цяпер на выхі можна езьдзіць за горад на сноўборд?...тока вось сэсія...але ж сэсія сісіяй, а выхі гэта сьвятое...няўжо так?няўжо дачакаліся?! |
|
|
| ...главное ребята сердцем не стареть... |
[Jan. 7th, 2007|04:28 pm] |
мінулі міні вакацыі. хутка неяк.але ж згубіць з памяці іх ня хочацца нечана вольная кватэра Сьпірта ў Менску. завярнулі. дзякуй дзень народзінаў Жэні, які плаўна перацёк у д.н. Кошкі. Гера_маньяк. й сапраўдная салегорская гапацека з усімі атрыбутамі жанру масавы паход у закінутую сталоўку, калісьць намі ж й разграбленую. але ж у Соліку таксама часамі бывае весела. асабліва калі шмат часу там ня быў (...трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць ня госьцем...) зноўку Менск. набыў доўгачаканы альбом маўзераў. пельмені ў Алены. сустрэчы з сябрамі. толькі з аднім чалавекам так й ня сустрэўся. шкада, бо вельмі хацелася. але як заўсёды.вінаваты сам новагодняя вандроўка ў Крым з Максам. па вячэрняму Кіеву на скутэрах. сон на вакзале Сімферопаля. Мангуп. знаёмствы. пячэры. мегасуперПазітыўныя людзі. прывітанне Данецку, Адэссе й Валгаграду. і нават Рызе. незабыўная сустрэча нг на дзіравым пальцы усімі хто прыехаў. а прыехала нямала народу. фаершоў_факіры_жывая музыка_фейверкі. гадзіна размовы па-кітайску. незабыўны канцэрт у акустычнай пячэры. ўласны паўтор сцэны з тытаніка ўжывую. вясёлая дзяўчынка Каця пад ЛСД а пасьля ў Макса скралі шмоткі й боты. скінхэд Дюк з Палтавы, які разруліў нейкія боты й проста дапамог.дзякуй табе за тое, што яшчэ раз даказаў на ўласным прыкладзе, што не такімі важнымі з`яўляюцца тараканы ў людскіх галовах. самае галоўнае, каб чалавек быў добрам. а мне каштавала нямала намаганняў заставіць Макса не заганяцца цягнік "сімфер-кіеў" з адрыўнымі кіеўлянамі. супер разумны украінскі мытнік. сверхнеардынарны чувак Дзіма з Гомеля, які нас упісваў. дзякуй за казку пра чукоцкую зіму. дзякуй Тане за тое, што гэтую ўпіску нам знайшла амфітамінавая пара ў машыне да Жлобіна_х з хуткасьцю 150 км/гадз. жывёльны Бабруйск з завісам на 1.5 гадз. зноўку такі вольная кватэра ў Сьпірта. Салігорск. вольная кватэра ў мяне. кактэйль "кирпич". сябры. падонак Егор, якога ня бачыў палову гады, рома, Жэня, Віталік, Шуня, Мося, Рамашка. дзякуй што вы ёсьць вяртанне ва Ўроцлаў. 850 км_15 машын_17,5 гадзін. думаю што вынік не благі а зараз трэба хутка адаптавацца да вучобы. да суседзяў. да Польшчы. знайсьць сабе мэту |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|